Незвычайны парушальнік пакінуў жыхароў Кобрына без інтэрнэту
5- 12.06.2026, 17:10
- 4,202
Падрабязнасці раскрылі электрыкі.
Адзін з раёнаў Кобрына застаўся без інтэрнэту з-за незвычайнага парушальніка, паведамляе «Брэстэнерга».
Сетавы правад, які належыць Кобрынскім раённым электрасеткам, вырашыў паспрабаваць на зуб... бобр.
Кабель атакі не вытрымаў. А вось жывёла, як сцвярджаюць электрыкі, засталася жывая і непашкоджаная. Пасля рызыкоўнай «дэгустацыі» бобр спакойна паплыў далей па сваіх справах.
Спецыялісты кабельнай групы філіяла «Энергатэлекам» ужо аднавілі сувязь.