Пуцінскі прапагандыст назваў Крым пасткай для расіян
7- 12.06.2026, 16:51
- 10,982
І заклікаў адмовіцца ад паездак на паўвостраў.
Расійскі прапагандыст і так званы «ваенкар» Дзмітрый Стешын адкрыта выступіў за адмену летняга курортнага сезона ў часова акупаваным Крыме. Ён заклікаў грамадзян РФ адмовіцца ад паездак на адпачынак, наўпрост прызнаўшы, што паўвостраў ператвараецца ў небяспечную зону баявых дзеянняў.
Абмяркоўваючы мэтазгоднасць прыцягнення турыстаў у Крым у бягучых умовах, Стешын падкрэсліў, што паток грамадзянскіх асоб пагражае маштабнай гуманітарнай катастрофай, бо выехаць з паўвострава ў выпадку абвастрэння сітуацыі будзе немагчыма.
«Каб потым не бегаць і не хапацца за галаву, не выпрошваць перамовы, не падцягваць нейкіх мразяў з міжнародных гуманітарных арганізацый, каб выратаваць людзей, якія там захраслі ў зоне баявых дзеянняў. Аказацца ў Крыме — гэта гэтым летам аказацца ў пастцы», — сказаў прапагандыст.