У Польшчы афіцыйна прынялі на ўзбраенне знішчальнікі F-35
2- 12.06.2026, 16:04
- 2,298
Відэафакт.
Узброеныя сілы Польшчы афіцыйна прынялі на ўзбраенне знішчальнікі F-35, набытыя ў Злучаных Штатах; цырымонія адбылася на авіябазе ў Ласку, паведамляе Polsat News.
У пятніцу пілоты польскіх F-35 здзейснілі ўрачыстыя пралёты над Гданьскам, Варшавай і Кракавам у межах акцыі «Вітанне з Польшчай».
Знішчальнікі праляцелі над паўвостравам Вэстэрплятэ, пасля чаго самалёты з’явіліся над Варшавай, праляцеўшы ўздоўж Віслы на вышыні Варшаўскай цытадэлі.
Маршрут завяршыўся пралётам над Кракавам у раёне Вавельскага ўзгорка.
To dzień, na który czekaliśmy od lat! Dziś Polska wita swoje F-35 #Husarz 🇵🇱
Wyruszyły właśnie na uroczyste przeloty nad Łodzią, Gdańskiem, Warszawą i Krakowem.
O godz. 11:00 w Łasku odbędzie się oficjalne powitanie oraz uroczysty chrzest najnowocześniejszych myśliwców w… pic.twitter.com/90SUYzo6J1
— Władysław Kosiniak-Kamysz (@KosiniakKamysz) June 12, 2026
Палёт з’яўляецца часткай урачыстасцяў з нагоды прыняцця польскіх самалётаў F-35 у склад Узброеных сіл. У цырымоніі, што адбылася на 32-й базе тактычнай авіяцыі ў Ласку, новай базе F-35, узялі ўдзел прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі, маршалак Сената Малгажата Кідава-Блоньска і міністр абароны Уладзіслаў Косіняк-Камыш. У Ласк таксама прыбыў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях кантролю над узбраеннямі і міжнароднай бяспекі Томас ДзіНанна.
У 2020 годзе Польшча замовіла для сваіх ВПС 32 шматмэтавыя самалёты F-35, якія вырабляе амерыканскі канцэрн Lockheed Martin. Сучасныя самалёты гэтага тыпу цяпер становяцца аднымі з самых распаўсюджаных баевых самалётаў у НАТА.