На большай частцы Беларусі адменены забароны і абмежаванні на наведванне лясоў
3- 9.05.2026, 20:29
На тле дажджлівага надвор'я.
На тле дажджлівага надвор'я на большай частцы Беларусі адменены забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, пра што сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Свабодна хадзіць па лясах можна ў 104 з 118 раёнах краіны.
Цалкам забаронена наведванне лясоў у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, а таксама ў адзінаццаці раёнах Гомельскай вобласці — Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Рэчыцкім, Хойніцкім і Чачэрскім.
У Ельскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці дзейнічаюць абмежаванні (у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і распальваць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў).