9 траўня 2026, Субота, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прагрымелі выбухі

37
У Маскве прагрымелі выбухі
Фота: REUTERS/Ramil Sitdikov

У РФ пасля атакі БПЛА паралізавала працу 15 аэрапортаў

У ноч на пятніцу, 8 мая, Маскву атакавалі беспілотнікі. Мэр горада Сяргей Сабянін заяўляе, што расійская СПА збіла нібыта прынамсі 20 дронаў, якія рухаліся ў бок сталіцы краіны-агрэсара.

«Спецыялісты экстранных службаў працуюць на месцы падзення абломкаў», — напісаў ён у сваім Telegram.

З-за атакі дронаў была прыпыненая праца аэрапортаў Внукава і Дамадзедава.

Раней паведамлялася, што ў аэрапортах сталіцы краіны-агрэсара затрымалі і скасавалі больш за 450 рэйсаў — мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што з-за «атакі ўкраінскіх беспілотнікаў».

Пазней Расавіяцыя апублікавала папярэджанне, з якога вынікала, што аэрапорты на поўдні Расіі будуць закрытыя да 12 мая з-за ўдару БПЛА па філіялу «Аэранавігацыі Поўдня Расіі» ў Растове-на-Доне.

Аднак удзень у пятніцу, 8 мая, ведамства адмяніла раней выпушчанае паведамленне пра немагчымасць палётаў на поўдзень Расіі.

«Падведамная Расавіяцыі Дзяржкарпарацыя па ОрВД гатовая да абслугоўвання рэйсаў у аэрапортах Астрахань, Уладзікаўказ, Валгаград, Геленджык, Грозны, Краснадар, Махачкала, Магас, Мінеральныя Воды, Нальчык, Сочы, Стаўрапаль і Эліста», — заявілі ў ведамстве.

Частковае адкрыццё паветранай прасторы над поўднем РФ пацвердзіла расійская Асацыяцыя тураператараў (АТОР).

Паводле звестак Мінтранса РФ, да канца сутак паўднёвыя аэрапорты павінны прыняць 217 рэйсаў. Гэта амаль удвая менш за звычайны сутачны трафік, адзначаюць у АТОР.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках