Лукашэнка зганьбіўся з «цуд-трактарам»
41- Вераніка Белава, «Салідарнасць»
- 2.05.2026, 17:13
- 23,316
Атрымалася вельмі сімвалічна.
У Свята працы Лукашэнка вырашыў азнаёміцца з перспектывамі развіцця айчыннага трактарабудавання. Увогуле атрымалася вельмі сімвалічна. Асабліва пра перспектывы.
— Дык што там за цуд-трактар ты абяцаў? — з такімі словамі па прыездзе на поле ў Мінскім раёне Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына.
Той з гонарам прадставіў эксперыментальны ўзор — «энерганасычаны трактар BELARUS‑5425 8‑га цягавага класа магутнасцю 542 к.с.».

«На цяперашні час гэтая мадэль яшчэ толькі праходзіць выпрабаванні па ўсіх напрамках і відах работ, а пасля выяўлення магчымых недахопаў і дапрацовак будзе запушчана ў серыю», — ці то жартам, ці то ўсур’ёз адрапартавала прэс-служба.

Праўда, гэта не перашкодзіла ўжо цяпер павесіць на трактар чырвона-зялёныя сцягі і прадэманстраваць кіраўніку ліхі заезд па полі.
— Будзем лічыць, што вы, нарэшце, вынайшлі касмічны карабель, — узахапіўся ён і паставіў «амбіцыйную» задачу: — Глядзіце, мужыкі, не зганьбіцеся з якасцю.
Пакуль навояўлены «касмічны кораль бараздзіць прасторы» беларускага поля, Лукашэнка вырашыў таксама пацікавіцца непасрэдна ў механізатара, які выпрабоўвае доследны ўзор.
Вадзіцель-выпрабавальнік вынес вердыкт:
— Як кажуць, рукі яшчэ трэба прыкласці, нешта паднастроіць. А так трактар нядрэнны, магутны, добры.
Вось ён, вялікі прарыў у развіцці айчыннага трактарабудавання! Стварыць у XXI стагоддзі пад апекай цэлага прэм’ера «нядрэнны» «цуд-трактар», да якога «рукі яшчэ трэба прыкласці» і «нешта паднастроіць». І галоўная задача пад стаць — «не зганьбіцца».
А так, вядома, так. Космас у дзеянні!
Праўда, якая дзяржава, такія і «касмічныя караблі».
Вераніка Белава, «Салідарнасць»