Апошнія сябры Пуціна адмовіліся прыязджаць на парад у Маскву
9- 7.05.2026, 7:35
- 8,638
Прапагандысцкае мерапрыемства Крэмля будзе выглядаць жалюгодна.
Расійскі дыктатар Пуцін вымушаны праводзіць галоўнае прапагандысцкае мерапрыемства Крэмля практычна ў поўнай адзіноце, а таксама істотна змяняць яго фармат з-за наступстваў развязанай вайны супраць Украіны, піша «Дыялог».
Ідзе гаворка пра вайсковы парад 9 мая, які з кожным годам наведвае ўсё меншая колькасць замежных лідараў. Нават так званыя «сябры» Пуціна цяпер ігнаруюць гэтую падзею. Так, напрыклад, кіраўнік урада Славакіі Роберт Фіцо намерваецца наведаць Маскву, аднак адмовіўся ўдзельнічаць у самім вайсковым парадзе.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч, які ў 2025 годзе асабіста прысутнічаў на парадзе, гэтым разам пакуль не пацвярджаў намераў наведаць расійскую сталіцу. У канцы красавіка ён заяўляў, што разглядае магчымасць візіту, аднак 6 мая абмежаваўся толькі віншавальным зваротам, перададзеным праз дыпламатычныя каналы.
Венгрыя, якая і раней пазбягала ўдзелу ў маскоўскіх парадах, у 2026 годзе таксама не прадстаўленая на высокім узроўні, тым больш што лаяльнаму Крэмлю прэм’ер-міністру Віктару Орбану засталіся лічаныя дні на гэтай пасадзе. Асаблівую ўвагу прыцягвае адсутнасць пацверджання візіту з боку лідара Кітая Сі Цзіньпіна. У 2025 годзе ён быў галоўным замежным госцем параду. І ў гэтым годзе, за некалькі дзён да 9 мая, ніякіх афіцыйных заяў пра яго візіт не прагучала.
Пра жаданне Лукашэнкі прыехаць на парад паведамляла яго прэс-служба пасля размовы дыктатара з Пуціным 12 красавіка.