7 траўня 2026, Чацвер, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі два буйныя кланы развязалі «вайну» за ўладу

15
У Крамлі два буйныя кланы развязалі «вайну» за ўладу

Паміж адміністрацыяй Пуціна і сілавікамі ўзнік адкрыты канфлікт.

У Крамлі, у атачэнні Пуціна, узнік глыбокі раскол, падобны да таго, што ўзнік перад перавыбраннем Барыса Ельцына у 1996 годзе. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на дасведчаную крыніцу ў расійскай уладзе. Супярэчнасці ўзмацніліся напярэдадні выбараў у Дзярждуму, запланаваных на верасень.

Кірыенка супраць ФСБ

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Кірыенка «і яго каманда» спрабуюць пераканаць Пуціна, што ён можа кантраляваць сітуацыю ў краіне з дапамогай палітычных тэхналогій. У той жа час найбольш уплывовая ў краіне Служба па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам (2-я служба) ФСБ настойвае: стабілізаваць сітуацыю можна толькі жорсткімі метадамі і «закручваннем гаек».

Гэта розныя падыходы, розныя стаўкі і розныя каманды, якія канкуруюць за ўвагу Пуціна.

Паўтор расколу

Крыніца WP параўнаў сітуацыю з супрацьстаяннем 1996 года. Тады прыхільнікі жорсткай лініі хацелі захаваць уладу Ельцына, адмяніўшы або адкласці прэзідэнцкія выбары і ўвёўшы ваеннае становішча. Алігархі ж хацелі прафінансаваць яго перадвыбарчую кампанію. Сёння стаўкі падобныя: або сцэнар кантраляваных выбараў, або эскалацыя рэпрэсій.

Хадаркоўскі пацвярджае

Экс-кіраўнік «ЮКОСа» Міхаіл Хадаркоўскі у гутарцы з WP пацвердзіў версію выдання. «Паміж адміністрацыяй прэзідэнта і другім упраўленнем ФСБ існуе абсалютна відавочны канфлікт. Гэтыя хлопцы атрымалі шмат паўнамоцтваў і пачалі вельмі моцна закручваць гайкі. Адміністрацыя прэзідэнта спрабуе нейкім чынам даць зразумець Пуціну, што сітуацыя можа выйсці з-пад кантролю», — сказаў ён.

The Washington Post называе некалькі публічных прыкмет канфлікту. Напрыканцы красавіка начальнік упраўлення прэзідэнта па грамадскіх праектах Сяргей Новікаў на канферэнцыі па дэмаграфіі заявіў: «Грамадства стамілася ад забароннай рыторыкі, немагчыма яшчэ нешта забараняць».

У ФСБ прасоўваюць усё больш жорсткія абмежаванні інтэрнэту, забарону месэнджараў і свабоднага доступу да заходніх сайтаў. Тыдзень таму ў публічным выступе Пуцін даў зразумець, што выступае за працяг «закручвання гаек».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках