Каспараў назваў рэгіён, які першым аддзяліцца ад РФ пасля вайны
5- 9.05.2026, 20:22
- 8,440
Акрамя таго, ён указаў на тэрытарыяльныя інтарэсы Кітая ў Расіі.
Адзін з лідараў расійскай апазіцыі, чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў упэўнены, што пасля завяршэння вайны ва Украіне пачнецца распад Расіі, а першым рэгіёнам, які аддзяліцца ад РФ, верагодна, стане Паўночны Каўказ.
Такое меркаванне палітык агучыў у эфіры «24 канала».
Акрамя таго, Каспараў указаў на тэрытарыяльныя інтарэсы Кітая ў Расіі. Паводле слоў палітыка, Пекін ужо нацэліўся на расійскі Далёкі Усход і Усходнюю Сібір — землі, якія належалі Кітаю да 1860 года.
«Галоўнае пытанне эканамічнага выжывання (для Расіі — рэд.) заключаецца ў тым, ці забярэ Кітай Далёкі Усход і Усходнюю Сібір», — дадаў Каспараў.
Каментуючы вайну паміж Украінай і Расіяй, ён адзначыў, што Кіеў цяпер наносіць удары па інфраструктуры, якая падсілкоўвае рэжым Пуціна. Нафта, лагістыка і прамысловасць забяспечваюць багацце крамлёўскай эліты. Пуцін не можа вечна спальваць іх грошы на вайну, якая не прынясе перамогі.
Таксама Каспараў закрануў тэму падтрымкі Украіны з боку Еўропы. Палітык лічыць, што многія заходнееўрапейскія лідары па-ранейшаму занадта асцярожна рэагуюць на маштаб пагрозы.
У той жа час краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя ўжо рыхтуюцца да магчымай расійскай агрэсіі.