МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў
11- 7.05.2026, 17:09
- 2,570
Для расіян санкцыі застаюцца.
Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта 7 мая прыняў рашэнне больш не рэкамендаваць абмежаванні на ўдзел беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах, паведамляе championat.com.
Гаворка ідзе не толькі пра асобных спартсменаў, але і пра каманды.
Новыя рэкамендацыі датычацца турніраў, што праводзяцца міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі і арганізатарамі міжнародных спаборніцтваў.
У той жа час выканкам МАК не стаў адмяняць прыпыненне сяброўства ў МАК Алімпійскага камітэта Расіі.