У мінскім доме часткова абваліліся падлога і сцяна ў пад'ездзе
4- 6.05.2026, 22:09
- 3,448
Фотафакт.
У мінскім доме на вуліцы Баграціёна абваліліся падлога і частка сцяны перад лесвічным маршам, паведаміла дзяржаўнае агенцтва «Мінск-Навіны».
Абрушэнне часткі падлогі і сцяны адбылося ў пад'ездзе панэльнага дома на вуліцы Баграціёна. На месцы працуюць супрацоўнікі МНС і камунальныя службы.


Паведамляецца, што пад'езд часова перакрыты з боку двара — праход загарадзілі плітамі ДВП. Унутр жыхароў пускаюць толькі праз другі выхад, бо пад'езд скразны. Эвакуацыю людзей не праводзілі.