Хансі Флік падоўжыў кантракт з «Барсэлонай»
1- 18.05.2026, 18:05
Новы кантракт з галоўным трэнерам разлічаны да фінішу сезона-2027/28.
Футбольны клуб «Барсэлона» заключыў новы кантракт з галоўным трэнерам Хансі Флікам да фінішу сезона-2027/28, паведамляе прэс-служба каманды. У пагадненні прадугледжана опцыя падаўжэння яшчэ на год.
61-гадовы нямец узначаліў «Барсэлону» ў маі 2024 года. Яго папярэдні кантракт з каталонскім клубам сканчаўся 30 чэрвеня 2027 года.
За два сезоны на чале «Барсэлоны» Флік з камандай заваяваў два чэмпіянаты, Кубак і два Суперкубакі Іспаніі. У Лізе чэмпіёнаў каманда ў мінулым сезоне спыніла выступленне на стадыі паўфіналу, саступіўшы міланскаму «Інтэру», а ў цяперашнім — у чвэрцьфінале, саступіўшы мадрыдскаму «Атлетыка».