Беларусь падзелена на дзве кантрасныя паветраныя масы
- 18.05.2026, 10:58
- 2,042
Цыклон перамесціцца на поўнач.
Заўтра, 19 сакавіка, цыклон перамесціцца на поўнач, але Беларусь па-ранейшаму застанецца падзелена на дзве даволі кантрасныя паветраныя масы: вельмі цёплую на ўсходзе краіны, куды будзе паступаць паветра з расійскага Чарназем'я, і больш свежую з Балтыкі, — піша тэлеграм-канал «Метэавайб».
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У другой палове дня ў зоне амаль стацыянарнага фронту месцамі прагрымяць навальніцы, больш інтэнсіўныя на паўднёва-ўсходзе краіны.
Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер зменны, умераны, пры навальніцах парывісты.
Беларусь: уначы +10..+15°С, на захадзе месцамі +7..+9°С. Удзень +17..+23°С, на ўсходзе да +24..+29°С.
Мінск: уначы +11..+13°С, магчымы туман. Удзень +20..+22°С, без ападкаў.