29 красавiка 2026, Серада, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робат Sony абгуляў элітных гульцоў у настольны тэніс

Робат Sony абгуляў элітных гульцоў у настольны тэніс

Відэафакт.

Робат Ace ад Sony AI выйграў тры з пяці матчаў супраць элітных гульцоў у настольны тэніс. Але да ўзроўню прафесіяналаў ён пакуль не дацягнуў: абодва матчы супраць спартсменаў японскай лігі робат прайграў.

Вынікі апублікаваныя ў часопісе Nature.

Настольны тэніс — адзін з самых складаных тэстаў для робатаў. Мяч можа ляцець хутчэй за 20 м/с, а паміж ударамі часта праходзіць менш за 0,5 секунды. За гэты час сістэма павінна убачыць мяч, ацаніць траекторыю, вярчэнне і нанесці адказны ўдар.

Ace сачыў за гульнёй з дапамогай дзевяці камер. Яшчэ тры сістэмы з падзейнымі камерамі ацэньвалі вярчэнне мяча 400-700 разоў за секунду. Алгарытм выбіраў дзеянне кожныя 32 мілісекунды.

Робат згуляў з пяццю элітнымі спартсменамі, якія больш за 10 гадоў інтэнсіўна трэніраваліся, і двума прафесіяналамі японскай лігі. Супраць элітных гульцоў Ace выйграў 3 матчы з 5 і 7 партый з 13. Супраць прафесіяналаў — толькі 1 партыю з 7.

Найлепш робат спраўляўся з ударамі да 14 м/с. Пры хуткасці вышэй за 16 м/с яго дакладнасць прыкметна зніжалася. Ён таксама вяртаў мячы з моцным вярчэннем і змог рэагаваць нават на нестандартныя сітуацыі — напрыклад, калі мяч змяняў траекторыю пасля дотыку да сеткі.

Даследнікі лічаць, што Ace стаў першым аўтаномным робатам, які змог канкурыраваць з моцнымі гульцамі ў рэальным настольным тэнісе паводле звычайных правілаў.

Раней робаты для настольнага тэніса часцей працавалі ў спрашчаных умовах: з пускавымі ўстаноўкамі, абмежаванай зонай гульні або без паўнавартаснага ўліку вярчэння мяча. Ace прадэманстраваў узровень, больш блізкі да рэальнага спорту, — хоць прафесіяналаў пакуль не перамог.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках