Памёр аўтар коміксаў Marvel Джэры Конвэй
1- 27.04.2026, 21:40
- 1,098
Ён памёр на 74-м годзе жыцця.
Сцэнарыст коміксаў Marvel Джэры Конвэй памёр на 74-м годзе жыцця, паведаміла прэс-служба кампаніі.
«Ад Чалавека-павука да Мсціўцаў, ад Жалезнага чалавека да Капітана Марвел — Джэры Конвэй майстэрска пісаў амаль для кожнага персанажа ва Сусвеце Marvel», — сказаў галоўны рэдактар Marvel Comics Сі Бі Себульскі.
Конвэй прыдумаў персанажа Карацеля і гісторыю «Ноч, калі памерла Гвен Стэйсі».
Конвэй нарадзіўся 10 верасня 1952 года ў Брукліне (Нью-Ёрк). Ён дэбютаваў як стваральнік коміксаў у DC ва ўзросце 16 гадоў. У 19 гадоў Конвэй пачаў пісаць сцэнарый «Дзіўнага Чалавека-павука» на пасадзе сцэнарыста аднаго з флагманскіх праектаў Marvel.