Беларуска Дар’я Чупрыс заваявала золата юніёрскага Кубка свету па кулявой стральбе
- 26.04.2026, 21:18
Усяго каманда заваявала пяць медалёў.
Беларускія атлеты заваявалі пяць медалёў Кубка свету сярод юніёраў па кулявой стральбе, які прайшоў у сталіцы Егіпта — Каіры, паведамляюць «Мінск-Навіны».
У апошні дзень турніру Дар’я Чупрыс атрымала перамогу ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 м з палажэння лежачы, набрала 616,9 бала. Другое месца заняла расіянка Алена Крэцініна, якая саступіла чэмпіёнцы ўсяго 0,3 бала. Нагадаем, раней Д. Чупрыс узяла срэбра ў стральбе з вінтоўкі з трох палажэнняў.
Усяго на рахунку беларускай каманды два залатыя медалі, два срэбра і адна бронза. На першую прыступку п’едэстала ў стральбе з пісталета на 25 м паднялася Кацярына Іванава. У сваю чаргу Аляксандра Пятрова і Мікіта Доўбаш сталі другімі ў стральбе з пісталета сярод змешаных пар. Стралок з вінтоўкі Арсеній Ліванцоў замкнуў тройку лідараў у практыкаванні МВ-9 (50 м, лежачы).