«Выпадак адзін на мільён»: у Дніпры «Шахед» заляцеў у акно кватэры, але не выбухнуў
5- 25.04.2026, 18:17
- 1,740
Пакуль ратавальнікі разбіралі завалы, стала вядома пра неверагодную гісторыю ў адной з украінскіх шматпавярховак.
У Дніпры працягваецца ліквідацыя наступстваў масіраванай атакі расійскімі ракетамі і дронамі, у выніку якой загінулі пяць чалавек, а больш за 40 атрымалі параненні.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ў каментары мэра Дніпра Барыса Філатова.
Расійскія войскі атакавалі Дніпро ў некалькі хваляў, выкарыстоўваючы ракеты і дроны. Удары прыйшліся па жылых дамах, аб'ектах энергетыкі і грамадзянскай інфраструктуры.
Удзень вораг паўторна ўдарыў па жылым квартале, які ўжо пацярпеў уначы.
Цяпер вядома пра пяцярых загінулых. Колькасць параненых перавысіла 40 чалавек, сярод іх ёсць дзеці. 23 чалавекі шпіталізаваныя, яшчэ двое жыхароў лічацца зніклымі без вестак.
Ратаўнічая аперацыя будзе працягвацца, пакуль не высветліцца лёс усіх людзей.
Усе гарадскія службы працуюць над ліквідацыяй наступстваў атакі. Камунальнікі забяспечваюць падвоз вады для ГСЧС, прадастаўляюць цяжкую тэхніку для разбору завалаў і прыбіраюць вуліцы ад аскепкаў шкла.
Па словах мэра Барыса Філатова, нягледзячы на маштаб разбурэнняў, здараюцца выпадкі, якія можна назваць цудам.
- Сёння ўначы ў кватэру ўляцеў шахед. У самае акно. Усе засталіся жывымі. Таму што бл...на не разарвалася. Такіх выпадкаў рэальна адзін на мільён, - адзначыў гарадскі галава.