22 красавiка 2026, Серада, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чэлсі» звольніў другога трэнера за тры месяцы

3
«Чэлсі» звольніў другога трэнера за тры месяцы

Ліям Росэніёр узначальваў лонданскі клуб са студзеня.

Ліям Росэніёр звольнены з пасады галоўнага трэнера «Чэлсі». Пра гэта паведамляецца на сайце англійскага клуба.

«Гэтае рашэнне далося клубу нялёгка, аднак апошнія вынікі і выступленні не адпавядаюць неабходным стандартам, і ў гэтым сезоне яшчэ шмат трэба зрабіць. Усе ў «Чэлсі» жадаюць Ліаму ўсялякіх поспехаў у будучыні», — гаворыцца ў паведамленні.

«Чэлсі» прайграў пяць матчаў запар, не забіўшы ніводнага гола. Такое з лонданцамі адбылося ўпершыню з 1912 года. Каманда займае сёмае месца ў турнірнай табліцы АПЛ, набраўшы 48 ачкоў.

41-гадовы англічанін узначаліў «Чэлсі» на пачатку студзеня. Яго кантракт дзейнічаў да 2032 года. The Sun паведамляла, што ў выпадку звальнення «Чэлсі» заплаціць трэнеру €27,6 млн адступных.

Росэніёр як футбаліст выступаў у АПЛ за «Фулгем», «Рэдынг» і «Гал Сіці», выклікаўся ў маладзёжную зборную Англіі.

Пасля завяршэння кар'еры ён працаваў у маладзёжнай камандзе «Брайтана», трэніраваў «Дэрбі Каунці», «Гал Сіці» і «Страсбург».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках