Японію скалануў магутны землятрус
1- 20.04.2026, 15:19
- 2,148
Фукусіма — у зоне эвакуацыі.
У Японіі адбыўся землятрус магнітудай 7,7, існуе пагроза цунамі адразу для некалькіх рэгіёнаў на ўсходзе і паўночным усходзе краіны, паведамляе Sky News.
Паводле звестак Японскага метэаралагічнага агенцтва, магнітуда землятрусу склала 7,7, хоць першапачатковая ацэнка была 7,4, пасля чаго яе павысілі да 7,5.
Японскія СМІ паведамілі, што ў бліжэйшы час у Ааморы, Міягі і Фукусіме чакаюцца цунамі, хоць вышыня хваль наўрад ці перавысіць 1 метр. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў Ціхім акіяне на глыбіні 10 кіламетраў.
Паведамляецца, што землятрус быў настолькі моцны, што адчуваўся нават у Токіа, які знаходзіцца за сотні кіламетраў ад эпіцэнтра.
Паводле дадзеных NHK, падземныя штуршкі 3-й ступені адчуваліся ў горадзе Вакуя ў прэфектуры Міягі і ў горадзе Ёкотэ ў прэфектуры Акіта. Японскае метэаралагічнае агенцтва таксама паведаміла пра «калананні грунту», якія могуць паўплываць на людзей на верхніх паверхах дамоў.
У сувязі з папярэджаннем пра цунамі па трывозе былі паднятыя японскія войскі для аператыўнага рэагавання і ліквідацыі наступстваў.