У Наваполацку мыш вылезла пачаставацца катлетамі ў краме
7- 19.04.2026, 15:53
- 2,008
Відэафакт.
У наваполацкім TikTok'у 18 красавіка размясцілі відэа з мясцовай крамы, дзе ў аддзеле кулінарыі была заўважана мыш.
На відэа бачна, як мыш пралазіць у нібыта спецыяльна для яе зробленую адтуліну і трапляе на паднос з «аладкамі з курыцы» (так называецца гэта страва, паводле цэнніку). Каб пачаставацца, ёй нават не трэба вылазіць з адтуліны цалкам, дастаткова прасунуць галаву.
Гледачы відэа адразу ж празвалі жывёлу «Рататуй».
Гэта адбываецца ў краме «Еўраопт», што ў гандлёвым цэнтры «Задыяк».
@polotsk_novopolotsk 😡Наваполацк учора. Задыяк. Аддзел гатовай прадукцыі.
♬ арыгінальны гук - Наваполацк Полацк Навіны