Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Ірана заявіў пра гатоўнасць арміі змагацца «да апошняга ўздыху»
4- 19.04.2026, 16:01
- 1,578
Амір Хатамі паабяцаў абараняць незалежнасць і бяспеку краіны «на сушы, у паветры і на моры».
Іранскія вайскоўцы гатовыя супрацьстаяць ворагу да апошняга ўздыху, — заявіў галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Ірана Амір Хатамі з нагоды Дня іранскай арміі, паведамляе Al Jazeera.
«Нашы сілы будуць супрацьстаяць ворагу да апошняга ўздыху, з пальцам на курку, гатовыя і да бою, і да ахвяр», — заявіў ён. Іранскі галоўнакамандуючы таксама паабяцаў працягваць абараняць «незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і бяспеку краіны на сушы, у паветры і на моры».
З нагоды Дня Арміі Ісламскай Рэспублікі Іран вярхоўны лідар Маджтаба Хасэйні Хаменеі таксама прадказаў ворагам Тэгерана паразу ад ваенна-марскіх сіл краіны.