19 красавiка 2026, Нядзеля, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Педра Паскаля супраць «Педра Піскаля»

3
Педра Паскаля супраць «Педра Піскаля»
Педра Паскаль

Акцёр судзіцца з чылійскім алкагольным брэндам.

Акцёр Педра Паскаль апынуўся ўцягнутым у юрыдычную спрэчку з чылійскім вытворцам піско, які назваў свой брэнд з жартаўлівай адсылкай да ягонага імя — «Педра Паскаль», піша The Guardian (пераклад — сайт Charter97.org).

Прадпрымальнік Давід Эрэра зарэгістраваў таварны знак у 2023 годзе і пачаў прадаваць напой у крамах і рэстаранах. Паводле яго слоў, назва з’явілася амаль выпадкова: «Мы перабралі некалькі варыянтаў, і гэтая добра прыжылася».

Аднак неўзабаве, як сцвярджае бізнесмен, ён атрымаў лісты ад юрыстаў акцёра. «Я звычайны чалавек, а тут мне піша каманда супэрзоркі — я крыху спалохаўся», — распавёў ён.

Паскаль, які нарадзіўся ў Чылі і папулярны ў краіне, не прысутнічаў на судовых слуханнях, але падаў пазоў, заявіўшы пра занадта вялікае падабенства назвы да ягонага імя і брэнду.

Гэта не першы падобны выпадак у Чылі. Раней мясцовы брэнд мёду «Мэл Гібсан» (адсылка да акцёра Мэла Гібсана) выйграў справу і захаваў назву. Таксама пякарня Superpan, што выкарыстоўвала вобраз Супэрмена, паспяхова адстаяла права на брэнд у спрэчцы з DC Comics.

Чылійскія прадпрымальнікі нярэдка выкарыстоўваюць гульню слоў і поп-культурныя адсылкі. Сам Эрэра падкрэслівае: «Мы не выкарыстоўваем вобраз Паскаля, толькі назву. Мы проста прадаем добры прадукт».

Тым не менш юрысты акцёра ўжо дамагліся перадачы даменаў і рэгістрацыі яго імя як таварнага знака, што ўмацоўвае яго пазіцыю ў спрэчцы. Канчатковае рашэнне чакаецца цягам года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках