FT: Турцыя прасоўвае альтэрнатыву Армузскаму праліву
1- 19.04.2026, 16:32
- 3,376
Геапалітычныя стаўкі высокія.
Анкара ўзмацняе прасоўванне Сярэдняга калідора праз Арменію, пазіцыянуючы яго як альтэрнатыву Армузскаму праліву.
Пра гэта піша газета Financial Times, адзначаючы, што Турцыя разлічвае адкрыць мяжу з Арменіяй, каб разблакаваць гандлёвы маршрут паміж Еўропай і Азіяй, які падтрымаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Выданне адзначае, што цяпер памежны пераход Аліджан, зачынены 32 гады таму, знаходзіцца ў канцы ціхай дарогі, аднак Анкара спадзяецца, што гэты тупік неўзабаве ператворыцца ў частку глабальнага гандлёвага вузла.
Гаворка пра праект TRIPP (Trump Route for International Peace and Prosperity, Маршрут Трампа за міжнародны мір і дабрабыт), які быў падтрыманы амерыканскім лідарам у межах мірных ініцыятыў паміж Арменіяй і Азербайджанам.
«Геапалітычныя стаўкі высокія», — канстатуе FT.