Статак кіраўніка Nvidia ўпаў ніжэй за $160 млрд пасля скандалу
4- 9.11.2026, 20:30
- 1,114
Раней Джэнсэн Хуанг прызнаўся ў рамане з кітайскай шпіёнкай.
Статак сузаснавальніка і генеральнага дырэктара Nvidia Джэнсэна Хуана за адзін дзень зменшыўся на $7,9 млрд і дасягнуў $154,7 млрд, вынікае з даных Forbes. У выніку ён апусціўся ў рэйтынгу мільярдэраў з восьмай на дзясятую пазіцыю.
Большая частка статку Джэнсэна Хуана звязаная з яго доляй у высокатэхналагічнай кампаніі Nvidia. Паводле даных Bloomberg на верасень 2026 года, Хуанг валодаў прыблізна 3,4% акцый кампаніі асабіста і праз сямейныя трасты.
Падчас таргоў 9 лістапада акцыі Nvidia (NVDA) на біржы NASDAQ на мінімуме знізіліся на 8,8%, апусціўшыся да $170,26. Да 19:05 мск падзенне запаволілася да 5,13%. У выніку капіталізацыя кампаніі скарацілася да $4,29 трлн. Пры гэтым Nvidia па-ранейшаму займае другое месца сярод самых дарагіх кампаній у свеце.
Акцыі Nvidia ўпалі на таргах у ЗША пасля пачатку расследавання савета дырэктараў кампаніі ў дачыненні да яе генеральнага дырэктара Джэнсэна Хуана.
Кіраўніка Nvidia западазрылі ў «цесных сувязях» з кіраўніцай сінгапурскай кампаніі Megaspeed Эліс Хуанг, якую амерыканскія спецслужбы лічаць завербаванай Міністэрствам дзяржаўнай бяспекі КНР. Паводле Financial Times, пару звязвалі рамантычныя адносіны. Амерыканскія спецслужбы мяркуюць, што гэта магло прывесці да ўцечкі канфідэнцыйных даных пра тэхналогіі штучнага інтэлекту з ЗША і да спробаў абыходу экспартных абмежаванняў.