9 лiстапада 2026, панядзелак, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: ЗСУ контратакуюць на некалькіх кірунках

ISW: ЗСУ контратакуюць на некалькіх кірунках

У захопнікаў сур’ёзныя праблемы.

Расійскія войскі працягваюць наступ на фронце, але прыкметных поспехаў не дасягаюць з-за контрнаступаў Сіл абароны Украіны. Пра гэта паведамляюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW).

На поўначы Сумскай вобласці 7 і 8 лістапада праціўнік працягваў наступальныя дзеянні, але наперад не прасунуўся. Таксама было і на Купянскім напрамку. 8 лістапада расійскія войскі спрабавалі наступаць паўночна-ўсходней ад Баравы, аднак украінскія вайскоўцы контратаквалі ў гэтым раёне.

Паводле даных аналітыкаў, 7 і 8 лістапада расіяне працягвалі штурмы паблізу самога Лімана і паўночна-ўсходней ад горада ўздоўж ракі Аскол, але выніку не дабіліся. Сілы абароны контратаквалі паблізу Балкі Жураўкі. Крыніца ISW таксама абвергла заявы РФ аб захопе цэнтра Дыбровы (на паўднёвы ўсход ад Лімана): паводле яго слоў, расійскія салдаты хаваюцца ў гэтым раёне, а дзеянні ўкраінскіх беспілотнікаў абмяжоўваюць іх перамяшчэнне.

На захадзе Запарожскай вобласці расійскія войскі 7 і 8 лістапада вялі абмежаваныя наступальныя дзеянні, але не прасунуліся, паколькі ЗСУ контратаквалі на паўднёвы ўсход ад Арэхава.

Пры гэтым аналітыкі адзначаюць, што захопнікі нядаўна прасунуліся або праніклі паўднёвей і паўднёва-заходней ад Добраполля. «Расійскія войскі, верагодна, прасунуліся на поўдзень ад Добраполля ў Краснапольле і Добраполле (паўднёвую і меншую з двух населеных пунктаў з назвай Добраполле ў гэтым раёне) раней, каб дасягнуць гэтых пазіцый у паўднёва-заходнім Добраполлі. Украінская вайсковая крыніца паведаміла, што расійскія і ўкраінскія войскі вядуць баі ў Надзеі (на паўднёвы захад ад Добраполля), што сведчыць аб верагодным пранікненні расійскіх войскаў у Надзею», — гаворыцца ў справаздачы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲