9 лiстапада 2026, панядзелак, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп зрабіў заяву аб імпічменце

8
Трамп зрабіў заяву аб імпічменце
Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША гатовы супрацоўнічаць з дэмакратамі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не можа ўявіць, каб дэмакраты зноў распачалі супраць яго працэдуру імпічменту. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю CBS.

Журналісты спыталі ў Трампа, ці лічыць ён, што дэмакраты зноў распачнуць імпічмент. «Я не магу сабе гэтага ўявіць. Што ж я такое зрабіў? За маімі плячыма — найлепшыя два гады за ўсю гісторыю прэзідэнцтва», — адказаў ён.

Трамп таксама сказаў, што заслужыў найвышэйшую адзнаку за ўмацаванне мяжы і што яго высока цэняць за высылку з краіны небяспечных асобаў. Пры гэтым, паводле яго слоў, ён нешта губляе з-за гэтага, бо дэпартавалі і тых, у каго была добрая праца, а іх адзіным парушэннем закона быў незаконны ўезд. «Я лічу, што за ўмацаванне мяжы я заслужыў найвышэйшую адзнаку. Мяне таксама вельмі высока цэняць за тое, што я дабіўся высылкі з краіны небяспечных асобаў. Але ў той жа час я страчваю ад гэтага, паколькі мы таксама дэпартавалі людзей, у якіх была добрая праца, а іх адзінай правіннасцю — адзіным парушэннем закона — было тое, што яны незаконна ўехалі ў краіну», — сказаў прэзідэнт.

Ён запэўніў, што гатовы супрацоўнічаць з дэмакратамі па пытанні іміграцыі.

Раней сайт Charter97.org паведамляў, што дэмакраты пасля перамогі на выбарах у Кангрэс маюць намер абвясціць Трампу імпічмент.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲