Арына Сабаленка паказала свой плэйліст
2- 9.11.2026, 11:35
- 1,372
Беларуска — сапраўдная меламанка.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка расказала, якую музыку слухае. Яе плэйлістам падзялілася выданне Vogue.
Нядаўна Сабаленка разам з іншымі лепшымі тэнісісткамі свету, сярод якіх Мірра Андрэева і Кока Гаўф, знялася ў фотасесіі для папулярнага глянцу. Здымка прыурочаная да WTA Finals, фінальнага турніру сезона, які стартаваў у Індыян-Ўэлсе. Спартсменак распыталі пра жыццё, хобі і маленькія слабасці.
Фота апублікаваныя на сайце часопіса і ў Instagram Vogue. Для здымкі Сабаленка абрала чырвоную скураную куртку Nike і міні-спадніцу Gucci.
Асабліва цікавым атрымаўся яе адказ пра тое, што гучыць у навушніках: «…часам я ўключаю мелодыі, якія падзараджаюць мяне энергіяй. І ўсё залежыць ад майго настрою. Любімых выканаўцаў шмат: Бейонсе, Рыяна, Дуа Ліпа, Тэдзі Свімс, Эмінем, Джастын Цымберлейк, 50 Cent, Брытні Спірс. Мне проста трэба не зацыклівацца на адным і чаргаваць іх».
Часам, дадала тэнісістка, у яе вушах гучыць цішыня: яна проста стараецца заглушыць шум.
Супрацоўніцтва са светам моды для Сабаленкі даўно стала звыклай справай.