Дональд Туск ляціць у Кракаў
2- 7.11.2026, 20:58
- 1,114
ФОТА: EPA
Прэм’ер-міністр Польшчы склікае тэрміновую нараду ў сувязі са стралянінай.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск накіроўваецца ў Кракаў, дзе ў суботу ўдзень адбылася страляніна са смяротным вынікам.
Пра гэта ў сваім акаўнце ў Х напісаў прэс-сакратар польскага ўрада Адам Шлапка.
Ён адзначыў, што ў Кракаве Туск правядзе тэрміновую нараду з міністрамі і кіраўнікамі спецслужбаў.
— У Кракаве адбудзецца нарада прэм’ер-міністра Дональда Туска з міністрамі і прадстаўнікамі спецслужбаў, — паведаміў Шлапка.
Ён таксама запэўніў, што ўсе абставіны гэтага злачынства будуць высветленыя.
Як паведамлялася, страляніна адбылася на цэнтральнай плошчы Рынак у Кракаве. На дадзены момант вядома пра шэсць загінулых.