Лукашэнка аскандаліўся, як і ў інтэрв'ю нямецкай газеце Handelsblatt
9- Артэм Сініцын, «Салідарнасць»
- 7.11.2026, 14:27
- 6,416
7 лістапада дыктатар вымавіў да болю знаёмыя словы.
«Ліміт на рэвалюцыі скончыўся даўно. Я не прыхільнік рэвалюцый і як гісторык я не хачу, каб гэта паўтарылася ў нас», — заявіў 7 лістапада Лукашэнка.
І тут жа дадаў, што захаваў гэтае свята «хаця б таму, што яшчэ жывыя многія прадстаўнікі старэйшага пакалення, для якіх гэта была і ёсць вельмі значная дата».
І ўсе мы ведаем гэтых прадстаўнікоў. Дакладней — галоўнага з іх, які падыходзіць і паводле ўзросту, і паводле замшэлых поглядаў, што родам з савецкага мінулага. Таго, хто дагэтуль «даруе» беларусам «падарункі» (за іх жа падаткі) у выглядзе новых станцый метро і АЭС да 7 лістапада.
«Але рэвалюцый нам ужо не трэба. Пасля рэвалюцый загінулі мільёны людзей», — адразу ўдакладніў кіраўнік, якога дагэтуль відавочна не адпускаюць успаміны пра народную рэвалюцыю 2020-га.

Але, лічыць «гісторык» Лукашэнка, «не ўсё дрэнна было пасля Кастрычніка»: «Тысячы заводаў пабудавалі. Але былі і дрэнныя старонкі».
Апошняя фраза да болю нагадвае яго скандальнае інтэрв'ю Маркусу Цыннеру з нямецкай газеты Handelsblatt у лістападзе 1995-га. Параўнаем: «Не ўсё толькі дрэннае было звязана ў Германіі з вядомым Адольфам Гітлерам».
Артэм Сініцын, «Салідарнасць»