Расіяне атакавалі Паўночны маст у Кіеве
1- 7.11.2026, 9:09
- 1,748
Рух перакрылі ў абодвух напрамках.
У выніку начной атакі Расіі пашкоджаны Паўночны маст у Кіеве. Рух па масце перакрылі ў абодвух напрамках, спецыялісты ацэньваюць маштабы пашкоджанняў.
Пра гэта паведаміў мэр Кіева Віталій Клічко.
Падчас атакі вораг пашкодзіў Паўночны маст, адну з ключавых пераправаў праз Дняпро ў Кіеве. Зараз спецыялісты даследуюць, наколькі сур'ёзныя пашкоджанні.
Рух па масце закрыты ў абодвух напрамках.
Паўночны маст стаў другой кіеўскай пераправой, якую Расія пашкодзіла за апошнія тыдні. У ноч на 27 кастрычніка акупанты атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі і пашкодзілі Паўднёвы маст разам з інфраструктурай метрапалітэна, якая праходзіць па ім. Тады рух па масце таксама перакрылі ў абодвух напрамках.
Паводле слоў спікера Паветраных сіл Украіны Юрыя Ігната, па Паўднёвым масце вораг выпусціў некалькі балістычных ракет. Усяго падчас атакі Расія выкарыстала 16 ракет «Іскандэр-М» або С-400. Ігнат папярэджваў, што на аднаўленне палатна маста спатрэбіцца час.