У Арле ракеты паразілі завод, які вырабляе дэталі для «Іскандэраў»
3- 7.11.2026, 8:47
- 3,778
Палае ключавы для расійскай «абаронкі» комплекс прадпрыемстваў.
Уначы на 7 лістапада расійскі Арол патрапіў пад ракетны ўдар. Папярэдне пад удар трапіў раён заводаў «Пратон», якія вырабляюць кампаненты для комплексаў «Іскандэр-М» і «Панцыр-С1».
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на OSINT-каналы.
Пасля атакі ў Арле ўспыхнуў пажар, яго відаць на відэа, якія публікуюцца ў сетцы. Паводле папярэдніх звестак, пад удар трапіў комплекс прадпрыемстваў «Пратон».
Афіцыйныя звесткі пра наступствы ўдару і маштабы разбурэнняў расійскія ўлады пакуль не абнародавалі.

«Пратон» распрацоўвае і вырабляе аптаэлектронную тэхніку, паўправадніковыя прыборы, святлодыёдную прадукцыю і сілавую электроніку.
Прадпрыемства з’яўляецца важным звяном расійскага ВПК. Яно пастаўляе кампаненты для ракетных комплексаў «Іскандэр-М» і зенітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр-С1».
Сілы абароны рэгулярна наносяць удары па прамысловых аб’ектах у глыбіні Расіі. У канцы кастрычніка ўкраінскія дроны атакавалі Амск, дзе пад удар трапілі завод «Амскі каўчук» і склад Ozon. На спадарожнікавых здымках бачна, што склад Ozon у Амску часткова выгарэў, хаця ад мяжы з Украінай да яго больш за 2500 км.