6 лiстапада 2026, Пятніца, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Саміт з удзелам Трампа і Пуціна можа стаць для Сі Цзіньпіна нязручным момантам

NYT: Саміт з удзелам Трампа і Пуціна можа стаць для Сі Цзіньпіна нязручным момантам
Фота: Getty Images

Кітай стаіць перад няпростым выбарам.

Магчымая сустрэча Дональда Трампа, Пуціна і Сі Цзіньпіна у Кітаі можа ўмацаваць міжнародны аўтарытэт кітайскага лідара, але адначасова паставіць яго перад складаным выбарам у пытаннях вайны ва Украіне і кантролю над ядзернымі ўзбраеннямі. Пекін рызыкуе апынуцца паміж інтарэсамі Вашынгтона і Масквы, якія не ва ўсім супадаюць з яго ўласнымі, піша The New York Times (пераклад — сайт Charter97.org).

Сустрэчу могуць правесці на палях саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС) у Шэньчжэне 18–19 лістапада. Аднак канчатковага рашэння пакуль няма. Кітай пацвердзіў кантакты з Вашынгтонам і Масквой, але не абвясціў пра згоду на трохбаковыя перамовы. «Кітай падтрымлівае сувязь са зацікаўленымі бакамі па пытанні магчымаай сустрэчы лідараў Кітая, Расіі і ЗША», — заявіла прадстаўніца МЗС Кітая Мао Нін.

Адна з галоўных складанасцяў — парадак дня. Трамп хоча абмяркоўваць скарачэнне ядзерных арсеналаў. «Не столькі дзеля Украіны — мы б сустрэліся, каб пагаварыць пра дэнуклеарызацыю», — казаў амерыканскі прэзідэнт. Аднак Пекін не спяшаецца весці падобныя перамовы. Ядзерны патэнцыял Кітая значна саступае амерыканскаму і расійскаму, і роўныя абмежаванні паставілі б яго ў невыгаднае становішча.

Яшчэ больш складаным з’яўляецца пытанне Украіны. Масква зацікаўленая ў перамовах, якія маглі б умацаваць яе пазіцыі, тады як Пекін не хоча браць на сябе вядучую ролю ў ўрэгуляванні вайны.

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер пасля сустрэчы з Сі Цзіньпінам у Пекіне 30 кастрычніка заявіў, што кітайскі лідар назваў вайну ва Украіне еўрапейскім пытаннем і выказаўся за ўдзел еўрапейскіх краін у перамовах пра яе завяршэнне. «Ён наўпрост указаў, што гэта еўрапейская вайна, у якой еўрапейцы павінны знаходзіцца за сталом перамоваў», — перадаў словы Сі нямецкі прэзідэнт.

Для кітайскага лідара саміт стаў бы шанцам прадэманстраваць глабальны ўплыў, але ўзгадненне яго парадку дня можа аказацца значна цяжэйшым за саму арганізацыю сустрэчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲