Зафіксаваныя чарговыя залёты расійскіх БПЛА на Гомельшчыну
- 2.11.2026, 13:28
Першы залёт адбыўся каля 07:00 1 лістапада.
Першы выпадак адбыўся каля 07:00 1 лістапада, калі два беспілотнікі выляцелі ў напрамку Церахоўкі Добрушскага раёна. Пра гэта паведамляе «Флагшток» са спасылкай на ўкраінскі канал «Рында мониторит». Далейшы лёс дронаў не ўдакладняецца.
Назаўтра, 2 лістапада, каля 07:30, адзін рэактыўны БПЛА выляцеў праз Камарын у бок Брагіна.
Паведамляецца, што ўжо праз некалькі хвілін ён вярнуўся ва Украіну і ўзяў курс на Славуціч.