2 лiстапада 2026, панядзелак, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прапанаваў ЗША здзелку наконт удараў па расійскіх НПЗ

Зяленскі прапанаваў ЗША здзелку наконт удараў па расійскіх НПЗ
Уладзімір Зяленскі

Чаго хоча Украіна ўзамен?

Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў гатовы абмяркоўваць часовае спыненне удараў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, калі Злучаныя Штаты забяспечаць Украіну ракетамі для сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot. Такі адказ 2 лістапада кіраўнік дзяржавы даў Дональду Трампу, які патрабуе спынення ўдараў па НПЗ РФ. Словы Зяленскага прагучалі ў эфіры Fox News.

«Калі вам трэба, каб мы месяц не атакавалі іх НПЗ, дайце мне ракеты для Patriot на гэты месяц!» – сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Паводле слоў Зяленскага, Украіна не просіць безвыплатнай вайсковай дапамогі і гатовая самастойна знайсці сродкі на набыццё неабходнага ўзбраення. Для гэтага, падкрэсліў прэзідэнт, патрабуецца згода амерыканскага боку на пастаўкі. Ён таксама заявіў, што ЗША не павінны аказваць падтрымку Расіі.

«Амерыка не можа дапамагаць Расіі. Прэзідэнт Трамп не можа дапамагаць Пуціну», – адзначыў Зяленскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲