Беларуска ўвайшла ў топ-5 самых прыгожых жанчын свету
7- 25.10.2026, 12:08
Жанчына жыве ў вёсцы і разам з мужам выхоўвае чацвярых дзяцей.
Шматдзетная маці з Мінска Маргарыта Маскяліене прадставіла Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці для замужніх жанчын «Місіс Сусвет – 2026», паведамляе «Кропка».
Фінал прайшоў 24 кастрычніка на Шры-Ланцы. За карону змагаліся больш за 100 удзельніц.
Беларуска атрымала тытул чацвёртай віцэ-місіс. А заадно забрала яшчэ дзве ўзнагароды – Mrs Sport і Mrs Universe Beauty.
Праграма конкурсу ўключала маштабны выхад у нацыянальных строях і традыцыйныя дэфіле. Паралельна ў межах конкурсу праходзілі міні-этапы.
Пераможцай жа 49-га міжнароднага конкурсу прыгажосці «Місіс Сусвет – 2026» стала прадстаўніца Манака Ісідара Ранковіч.
Хто такая Маргарыта Маскяліене
Пуцёўку на «Місіс Сусвет» Маргарыта Маскяліене атрымала, заваяваўшы тытул «Лэдзі Беларусь» у 2025 годзе. Праект адначасова быў нацыянальным адборам на міжнароднае спаборніцтва.
Беларуска родам з Мінска, але ўжо шмат гадоў жыве з сям'ёй у вёсцы. Разам з мужам яна выхоўвае чацвярых дзяцей: старэйшай дачцэ Магэме хутка споўніцца 12 гадоў, Алме – 7, Алсу – 5, а малодшаму Алемару ў канцы верасня будзе 3 гады.
У беларускай прыгажуні дзве вышэйшыя адукацыі. Яна скончыла БДУКіМ па спецыяльнасці «рэжысура прадстаўленняў і святаў», а затым атрымала дыплом трэнера ў БДУФК.
Цяпер Маргарыта развівае сябе ў фітнес-індустрыі, праводзіць майстар-класы і аўтарскія практыкі. Адно з накірункаў яе працы – mind and body, у аснове якога ляжыць усвядомленае стаўленне да ўласнага цела.