28 кастрычнiка 2026, Серада, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: ЗША кардынальна змянілі пазіцыю на перамовах аб міры ва Украіне

8
FT: ЗША кардынальна змянілі пазіцыю на перамовах аб міры ва Украіне

Тэрытарыяльных саступак Крамлю не будзе.

ЗША далі зразумець, што больш не маюць намеру дамагацца ад Украіны тэрытарыяльных саступак ў абмен на гарантыі бяспекі.

Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на двух суразмоўцаў, знаёмых з падрыхтоўкай да трохбаковых перамоў у Абу-Дабі.

Асноўная ўвага на перамовах будзе нададзена гарантыям бяспекі для РФ і Украіны пасля заканчэння вайны. Вашынгтон разлічвае дамагчыся прагрэсу ў дасягненні пагаднення, хаця прыкмет змякчэння пазіцыі Крамля пакуль няма.

Раней адміністрацыя Дональда Трампа ставіла ўмовай прадастаўлення Украіне гарантый бяспекі тэрытарыяльныя саступкі Пуціну. У студзені FT пісала, што Кіеў атрымаў сігнал пра гатоўнасць ЗША прадаставіць гарантыі толькі пасля згоды на мірнае пагадненне, якое прадугледжвае перадачу Данбаса Маскве. У сакавіку прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама заяўляў, што Вашынгтон звязвае гарантыі з тэрытарыяльным пытаннем. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіо адмаўляў, што Вашынгтон патрабаваў ад Украіны саступіць тэрыторыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲