16 лiстапада 2026, панядзелак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія алігархі ўжо рыхтуюцца да жыцця пасля Пуціна

Расійскія алігархі ўжо рыхтуюцца да жыцця пасля Пуціна

Магчымыя розныя сцэнары.

Расійскія мільярдэры, якія пасля пачатку вайны супраць Украіны практычна страцілі палітычны ўплыў, ужо абдумваюць будучыню краіны пасля сыходу Уладзіміра Пуціна. Частка прадстаўнікоў звышбагатай эліты спадзяецца, што змена ўлады дазволіць ім вярнуць пазіцыі, страчаныя за гады аднаасобнага праўлення прэзідэнта, — піша BBC (пераклад — сайт Charter97.org).

У дзень паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Пуцін сабраў найбуйнейшых бізнесменаў у Крамлі. Яны не сталі публічна пярэчыць рашэнню кіраўніка дзяржавы. З тых часоў расійскія алігархі пазбягаюць адкрытай крытыкі ўлады — наступствы канфлікту Міхаіла Хадаркоўскага з Крэмлём сталі для іх наглядным папярэджаннем. Пры гэтым багацце эліты расце. У Расіі зафіксаваная рэкордная колькасць мільярдэраў, а іх сукупны капітал набліжаецца да 700 млрд долараў. Аднак Крэмль кантралюе бізнесменаў з дапамогай ціску і заахвочванняў: неляяльныя рызыкуюць страціць актывы, а набліжаныя атрымліваюць выгадныя дзяржаўныя і ваенныя кантракты.

У прыватных размовах некаторыя прадпрымальнікі замест звыклага «Начальнік» усё часцей ужываюць мянушку «Дзед», калі гавораць пра Пуціна. Яны асцярожна наладжваюць кантакты з прадстаўнікамі сілавых структур, але баяцца сачэння і праслухоўвання.

Інтэрв’ю мільярдэра Андрэя Мельнічэнкі часопісу The Economist стала адным з сігналаў незадаволенасці сістэмай, што склалася. Бізнесмен даў зразумець, што краіне неабходныя большая адкрытасць і адыход ад аднаасобнага кіравання.

Пасля Пуціна магчымыя розныя сцэнары — ад дэмакратычных зменаў да новай аўтарытарнай сістэмы або вяртання алігархічнага ўплыву 1990-х. Пакуль прэзідэнт пры ўладзе, адкрытая змова супраць яго малаверагодная: занадта вялікая рызыка турмы і канфіскацыі маёмасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲