Дзесяць прылётаў: што вядома пра ўдар па Крымскім мосце
- 16.11.2026, 10:47
- 5,602
Рух па ім перакрыты з ночы.
У ноч на 16 лістапада ў Крыме чулі серыю выбухаў. Пад удар мог трапіць Крымскі мост: рух па ім перакрыты з ночы, на пад’ездных шляхах сабралася велізарная чарга аўтамабіляў.
Паводле слоў аўтара канала Supernova+, у сацсетках пішуць пра «10 прылётаў». Пазней пра паражэнне аб’екта паведаміў і пастаўлены Масквой кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў.
Раніцай у расійскіх тэлеграм-каналах і пабліках з’явіліся паведамленні пра верагодны ўдар па мосце, а частка карыстальнікаў налічыла па ім каля дзесяці трапленняў.




