Беларуска набыла алкагольныя «Бутэлечкі», а начынкі не знайшла
5- 16.11.2026, 13:04
Вытворца паспрабаваў апраўдацца.
Жанчына набыла ў Мінску набор цукерак «Бутэлечкі» з лікёрам і каньяком ад «Камунаркі», але паспрабаваць іх здолела толькі праз некалькі месяцаў. Калі яна адкрыла каробку, дзве шакаладныя бутэлечкі аказаліся пустымі.
Гісторыяй жанчына падзялілася у Threads. Паводле яе слоў, яна набыла набор улетку ў краме «Камунаркі» на чыгуначным вакзале.

«Адкрыла з лікёрам, а яна пустая! Ані кроплі ўнутры. Потым другую — і яна таксама абсалютна пустая», — напісала пакупніца.
У каментарах прадстаўнікі «Камунаркі» адзначылі, што шакаладныя бутэлечкі з лікёрам і каньяком робяць уручную, у іх вельмі крохкі шакаладны корпус, які адчувальны да тэмпературы і вільготнасці. Калі ўмовы змяняюцца, глазура можа размякчэць, а алкагольная начынка — перайсці ў шакаладны пласт. З-за гэтага можа здацца, што ўнутры нічога няма.
Вытворца таксама звярнуў увагу, што такія цукеркі выпускаюць невялікімі партыямі, а іх тэрмін прыдатнасці складае тры месяцы.
— Згодна з вашым апісаннем з моманту набыцця прайшло даволі шмат часу, — заўважылі ў кампаніі.