16 лiстапада 2026, панядзелак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі Пуцін памрэ ў студзені 2027-га

2
Калі Пуцін памрэ ў студзені 2027-га

І гэта не фантастычны сцэнар.

Сцэнар на гэтую тэму падрыхтаваў адзін з самых уплывовых амерыканскіх аналітычных цэнтраў — карпарацыя RAND, гадавы бюджэт якой перавышае 460 млн долараў. Арганізацыя праводзіць даследаванні па замове ўрада ЗША і Пентагона.

Тут адразу варта адзначыць: аналітыкі карпарацыі RAND — не пісьменнікі-фантасты, у іх зусім іншая прафесія. Каб змадэляваць адказы на пастаўленыя пытанні, яны вылічваюць верагоднасці і ўжываюць спецыяльныя метадалагічныя падыходы. Уласна, сцэнарнае планаванне — гэта адна з даўно апрабаваных аналітычных методык, побач з тэорыяй гульняў і іншымі інструментамі стратэгічнага аналізу.

Замест таго, каб прагназаваць адзіны варыянт будучыні, даследчыкі мадэлююць некалькі магчымых сцэнароў, ацэньваюць іх наступствы і шукаюць рашэнні, якія застануцца эфектыўнымі пры розных абставінах. Нават тады, калі рэальнасць піша ўласны сцэнар (а так звычайна і бывае).

Дык вось, калі праз тры месяцы Пуцін памрэ па натуральных прычынах, то з максімальнай верагоднасцю ўладу на балотах перахопіць высокапастаўлены прадстаўнік спецслужбаў — умоўны «генерал ФСБ».

У красавіку 2027 года, ужо пры новым прэзідэнце Расіі, адбываецца замарожванне вайны супраць Украіны. Аднак супрацьстаянне не спыняецца.

Да студзеня 2028 года новы гаспадар Крамля канцэнтруецца пераважна на «унутраных праблемах»: праводзіць кадравыя перастановы ў калідорах улады, умацоўваючы ўласныя пазіцыі.

А затым — чарговая агрэсія супраць еўрапейскіх краін, якая пачынаецца з гібрыднай кампаніі. Верагодны кірунак удару — Эстонія.

Згодна са сцэнаром RAND, «эстонская спецаперацыя» пачынаецца ў маі 2030 года. Агрэсар арганізуе пратэсты ў Нарве. Яны перарастаюць у беспарадкі, эстонскія ўлады спрабуюць аднавіць парадак. Новы гаспадар Расіі пад лозунгам «нашых б'юць» уводзіць войскі ў Нарву.

Цяпер пра ролю НАТА ў ацэнках амерыканскіх аналітыкаў. Насуперак разлікам Крамля, Альянс рэагуе на агрэсію, усё ж задзейнічае арт. 5 Паўночнаатлантычнага дагавора і накіроўвае войскі для абароны Эстоніі. Ужо ў чэрвені пачынаюцца паўнамаштабныя баявыя дзеянні з удзелам расійскіх сіл і войскаў НАТА.

Акупаваўшы Нарву, новы расійскі дыктатар абвяшчае аперацыю завершанай і прапануе Альянсу перамір’е.

Да студзеня 2031 года вайна фактычна «стаўіцца на паўзу», а ўвесь гэты час працягваюцца так званыя «мірныя перамовы».

Агульная выснова амерыканскіх аналітыкаў: будучыня еўрапейскай бяспекі аказваецца пад пытаннем, нават калі «Пуцін памрэ ў студзені».

Гэта слушная выснова. Уласна, украінцы як нацыя даўно ўсвядомілі: Расія — наш спрадвечны вораг. З усімі формамі «балотнай» агрэсіі (ад гібрыдных да адкрытых ваенных) Кіеўская зямля сутыкаецца яшчэ з часоў Юрыя Даўгарукага.

Усходняя пагроза знікне толькі тады, калі спыніць сваё існаванне апошняя ў свеце каланіяльная недаімперыя. Для нас гэта даўно не сакрэт, але для некаторых заходніх эліт такая пастаноўка пытання і дагэтуль застаецца сапраўдным адкрыццём.

Ёсць яшчэ адна выснова, якая не вынікае наўпрост з амерыканскага даследавання, але якую варта зрабіць заходнім назіральнікам.

Ключ да захавання дэмакратычнай цывілізацыі — у рашучым аб’яднанні ваенных і эканамічных намаганняў, у сумесным супрацьстаянні агрэсару. Разам мы павінны стварыць новую архітэктуру бяспекі і забяспечыць мір будучым пакаленням.

Разам мы зможам усё. Слава Украіне!

Юрый Федарэнка, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲