Вайна можа скончыцца да канца 2026-га года?
8- 12.11.2026, 10:08
- 10,352
Зяленскі заявіў пра «акно магчымасцяў».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што цяпер ёсць акно магчымасцяў для дасягнення дамоўленасцяў аб завяршэнні вайны да канца 2026-га года. У наступным годзе можа змяніцца палітычная сітуацыя ў Еўропе, а пэўныя змены ўжо адбываюцца ў ЗША. Пра гэта Зяленскі заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Ірландыі Міхалам Мартынам.
У той жа час кіраўнік дзяржавы не хавае скептыцызму адносна найбліжэйшых крокаў. Ён спадзяецца, што амерыканскія перамоўнікі пасля размовы з прадстаўнікамі краіны-агрэсара вярнуцца ў Дублін з канкрэтнымі прапановамі, але не надта ў гэта верыць.
«Сёння ёсць гэта акно магчымасцяў... Мне вельмі хацелася б, каб яны вярнуліся ў Дублін з канкрэтнымі вынікамі. Я не вельмі ў гэта веру. Дазвольце мне быць скептыкам у гэтай камандзе. Але надзея ўсё роўна ёсць», - заявіў прэзідэнт Украіны.
Чаму для міру важна паспець да 2027 года
Па словах Зяленскага, шмат што будзе залежаць ад дыялогу ЗША з Расіяй, які павінен адбыцца заўтра. Нягледзячы на няпэўнасць, Украіна будзе рабіць усё магчымае, каб дасягнуць выніку да канца года.
«І таму, гледзячы на ўсе гэтыя дэталі, мы спадзяёмся атрымаць вынік. Безумоўна, мы жывём з вамі падчас вайны, безумоўна, мы хочам дасягнуць выніку да канца года і будзем для гэтага ўсё рабіць» - рэзюмаваў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Таксама прэзідэнт Украіны падкрэсліў ролю еўрапейскіх партнёраў у мірным працэсе.
«Завяршаць гэтую вайну без удзелу Еўропы несправядліва і, шчыра кажучы, немагчыма», - сказаў Зяленскі.