Пад Пецярбургам падарвалі аўтамабіль з расійскім палкоўнікам
21- 12.11.2026, 9:00
- 14,222
Ён загінуў.
У пасёлку Шушары пад Санкт-Пецярбургам выбухнуў аўтамабіль з расійскім вайскоўцам. Паводле звестак крыніцы, загінуў палкоўнік, а член яго сям'і, які знаходзіўся побач, атрымаў раненне.
Пра гэта паведамляе «Фантанка».
Выбух адбыўся ў Шушарах, прыгарадзе Санкт-Пецярбурга. Загінулым, паводле інфармацыі крыніцы, аказаўся палкоўнік рускай арміі. Член яго сям'і, які быў побач, выжыў, але атрымаў раненні.

Імя загінулага і падрабязнасці пакуль не паведамляюць.
Расійскія ваенкоры развітваюцца з загінулымі словамі пра «вечны палёт», што можа ўказваць на сувязь афіцэра з авіяцыяй. Афіцыйнага пацвярджэння гэтаму няма.
Напрыканцы жніўня таксама ў Славянцы пад Пецярбургам загінуў падпалкоўнік Узброеных Сіл РФ, які служыў у СПА. Ягоная жонка, якая была побач, выжыла і трапіла ў бальніцу.
Паводле «Фантанкі», у абодвух выпадках выбуховую прыладу актывавалі дыстанцыйна.
Падрывы аўтамабіляў з расійскімі вайскоўцамі адбываюцца рэгулярна. За апошнія два гады ў Расіі здзейснілі прынамсі шэсць замахаў на высокапастаўленых афіцэраў.
У прыватнасці, у красавіку 2025 года ў падмаскоўнай Балашысе ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба РФ Яраслаў Маскалік. А ў снежні таго ж года ад выбуху аўтамабіля на поўдні Масквы загінуў начальнік упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генштаба Фаніл Сарвараў.