Відэафакт: украінскія аэраразведчыкі высачылі расійскую гаўбіцу і навялі HIMARS
- 10.11.2026, 23:20
Гармата і боекамплект расійскіх акупантаў былі знішчаныя.
Украінскія вайскоўцы з дапамогай рэактыўнай артылерыйскай сістэмы M142 HIMARS знішчылі расійскую гаўбіцу разам з боекамплектам. У выніку дакладнага пападання варожыя боепрыпасы ўзараваліся.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, падчас паветранай разведкі ваеннаслужачыя Дронных сіл Сухапутных войскаў спачатку спрабавалі выявіць расійскую рэактыўную сістэму залпавага агню, аднак выявіць яе не ўдалося.
Пазней аэраразведчыкі 26-й артылерыйскай брыгады выявілі іншую варожую пазіцыю, з якой акупанты вялі артылерыйскі агонь, і перадалі яе каардынаты байцам Сіл абароны для нанясення ўдару.
На гэтай пазіцыі разведчыкі выявілі варожую гаўбіцу і склад боепрыпасаў, пасля чаго перадалі каардынаты для нанясення ўдару з дапамогай HIMARS.
У выніку дакладнага пападання боекамплект узарваўся, а расійская гармата разам з запасам снарадаў была знішчаная.
Відэазапіс баявых дзеянняў апублікавалі байцы 26-й асобнай артылерыйскай брыгады імя генерал-харунжага Рамана Дашкевіча.