У Кітаі раз'юшаны мужчына на экскаватары граміў адміністрацыю раёна
- 10.11.2026, 22:37
- 1,284
Відэафакт.
У кітайскай правінцыі Шэньсі (горад Сіань) мужчына ўгнаў экскаватар і на працягу гадзіны разбураў адміністрацыйны цэнтр раёна Фэндун. Пра гэта паведамляе scmp.com.
Адзначаецца, што ён некалькі разоў пратараніў будынак, пашкодзіўшы шкляныя дзверы, лесвіцы, фасады і іншыя элементы комплексу.
Па адной з версій, прычынай агрэсіі стала зацягнутая фінансавая спрэчка з-за нявыплачаных кампенсацый жыхарам навакольных вёсак. У сацсетках таксама з'явілася версія пра запазычанасць за выкананыя падрадныя працы ў памеры 20 мільёнаў юаняў.
Супрацоўнікі ўстановы былі тэрмінова эвакуіраваныя. Каб абясшкодзіць парушальніка, спатрэбіўся штурм атрада байцоў спецназа.