На перамовах у Абу-Дабі дамовіліся аб маштабным абмене ваеннапалоннымі
- 10.11.2026, 17:20
- 2,366
Буданаў раскрыў падрабязнасці.
Падчас трохбаковых перамоваў у ААЭ 10 лістапада ўдалося дамовіцца пра буйны абмен ваеннапалоннымі, які павінен адбыцца ў найбліжэйшы час. Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» паведаміла крыніца, блізкая да ўкраінскай дэлегацыі.
Напярэдадні кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў, накіроўваючыся ў Абу-Дабі, казаў, што адным з прыярытэтаў сустрэчы стане гуманітарны напрамак, перш за ўсё актывізацыя абмену палоннымі. Паводле яго слоў, важна, што дыпламатычны працэс працягваецца, а Украіна больш за ўсіх зацікаўленая ў як мага хутчэйшым завяршэнні «гэтай жудаснай вайны».
Перамовы дэлегацый Украіны і Расіі пры пасярэдніцтве ЗША пачаліся ў ААЭ 10 лістапада. Гэта першая такая сустрэча з лютага 2026 года.