10 лiстапада 2026, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны распавёў, калі скончыцца вайна ва Украіне

1
Залужны распавёў, калі скончыцца вайна ва Украіне
Валерый Залужны
Фота: Reuters

Меркаванне экс-галоўнакамандуючага ЗСУ.

Былы галоўнакамандуючы ЗСУ, а цяпер пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны лічыць, што вайна, якую Расія развязала супраць Украіны, будзе працягвацца да таго часу, пакуль у свеце не завершыцца перадзел сфер уплыву. Пра гэта ён напісаў у артыкуле «Урокі Херсонскай наступальнай аперацыі 2022 года» для «Украінскай праўды».

Паводле слоў Залужнага, у 2026 годзе ў гэтай вайне прысутнічае не толькі расійскі, але і геапалітычны інтарэс. «Кожная ракета, бомба і дрон, што падаюць на галовы ўкраінцаў, на 90% складаюцца з дэталяў, якія не вырабляюцца ў Расіі. Чаму камусьці на Блізкім Усходзе ці ў Усходняй Азіі так хацелася б бамбіць Украіну? Таму насамрэч сёння гэта вайна за новы сусветны парадак», — адзначыў ён.

Такі падзел і глабальнае рашэнне, нагадаў Залужны, гістарычна ўзнікаюць пасля глабальных войнаў. Ці здолеюць магутныя гэтага свету прыйсці да яго без новай сусветнай вайны, невядома. Пры гэтым, на яго думку, цяперашнюю вайну ў пошуках глабальнага рашэння ўжо можна лічыць глабальнай.

Экс-галоўнакамандуючы падкрэсліў, што да вялікай вайны гатовыя толькі дзве краіны, адна з якіх знаходзіцца «ў цэнтры Еўропы». Астатнія, перакананы ён, да яе нават не рыхтаваліся. «А значыць, стаўку будуць рабіць на Мюнхен (маецца на ўвазе Мюнхенскае пагадненне 1938 года, якое стала сімвалам палітыкі задабрэння агрэсара шляхам тэрытарыяльных саступак — рэд.), які нам дакладна не падыходзіць», — напісаў Залужны.

У такім выпадку, лічыць ён, Украіне давядзецца ваяваць «пакуль, як мінімум, не ўбачым свайго месца ў новым свеце», а як максімум — «пакуль будзем хацець жыць».

Залужны прывёў у прыклад Ізраіль, які жыве ў такіх умовах з 1947 года. Людзі там навучыліся не проста выжываць, але і жыць, а значыць, падкрэсліў ён, «ужо перамаглі тых, хто хацеў іх смерці».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲