Відэафакт: Танец зуброў у Налібоцкай пушчы
- 10.11.2026, 17:58
- 1,418
Рэдкія кадры.
Блогеру ўдалося зняць статак зуброў недалёка ад Налібоцкай пушчы. Звычайна спакойныя жывёлы скакалі па полі і бегалі адзін за адным, падымаючы хмары пылу.
«Мабыць, у мяне сэрца сышло б у пяткі, калі б я ўбачыў гэтае вар'яцтва на ўласныя вочы», — пішуць у каментарыях, заўважыў сайт Charter97.org.
Аўтар відэа адказаў, што, як правіла, зубры баяцца людзей і не падыходзяць да іх. Калі ён наблізіўся да статка, каб зрабіць яшчэ адзін здымак, жывёлы ўцяклі ў лес.
Паглядзець у Threads