«Гэта ўжо смех, а не заробак»
2- 10.11.2026, 15:46
- 1,384
Прадавец «Копеечкі» за месяц атрымала 600 рублёў.
Беларуска распавяла ў сацсетцы Threads пра заробкі і стаўленне да работнікаў у крамах сеткі «Копеечкі».
«Нармальна, што мая мама, адпрацаваўшы поўны месяц без двух дзён (яна прадавец крамы «Копеечкі»), атрымала заробак у 600 рублёў? — пытаецца яна. — Два дні не адпрацавала з-за бальнічнага, які ўзяла ў сувязі са зрывам спіны на працы.
Звычайна заробак складае хаця б 1200—1400 рублёў у месяц, але 600 — гэта ўжо смех. Куды кіраўніцтва глядзіць? А, ну так, мая мама ж не адпачывае ў непрацоўны час, як іншыя супрацоўніцы з мясцовым дырэктарам».
Карыстальнікі сацсеткі нагадалі, што мінімальны заробак у Беларусі складае 858 рублёў і параілі звяртацца ў кантралюючыя органы. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— У працоўную інспекцыю тэрмінова.
— Гэта не толькі ў «Копеечцы», таксама адпрацавала ў вельмі вядомай арганізацыі пару месяцаў — 630 рублёў. Нават не мінімалка.
— Нядзіўна, што яны пастаянна шукаюць работнікаў.
— Няхай звальняецца. Калі атрымае дакументы, дашле іх.