10 лiстапада 2026, aўторак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: шымпанзэ вучацца адзін у аднаго фыркаць і паказваць язык

Навукоўцы: шымпанзэ вучацца адзін у аднаго фыркаць і паказваць язык

Аўтары даследавання параўналі паводзіны 91 малпы.

Малпам падабаецца выдаваць гукі кшталту «пф-ф-ф» падчас дагляду за поўсцю суродзічаў. Група прыматолагаў з Францыі, Вялікабрытаніі і Кот-д’Івуара высветліла, што маладыя шымпанзэ бяруць «урокі зносін» у старэйшых асобін, піша «Нож».

Аўтары даследавання параўналі паводзіны 91 малпы віду Pan troglodytes (звычайны шымпанзэ): наймалодшай было менш за год, найстарэйшай — 55 гадоў. У выбарку ўвайшлі чатыры групы дзікіх шымпанзэ з Нацыянальнага парка Таі і чатыры групы асірацелых шымпанзэ, што выраслі ў прытулку «Такугама» ў Сьера-Леонэ.

Навукоўцаў зацікавіў адзін забавны гук, які, відаць, малпам розных узростаў падабалася выдаваць. Яны выдувалі паветра праз сціснутыя вусны так, каб утваралася лёгкая вібрацыя. У дзікай прыродзе малпы фыркалі галоўным чынам тады, калі былі занятыя грумінгам, то бок чысцілі поўсць іншаму шымпанзэ.

Маладыя выхаванцы прытулку паводзілі сябе інакш. Ім таксама падабалася «вымаўляць» падобныя гукі, але яны рабілі гэта неўпапад. Калі ж да некаторых малят падсялялі дарослую асобіну, яны паступова прывыкалі падаваць сігнал «пф-ф-ф» у тых жа сітуацыях, як і дарослая.

«Выкарыстанне гукаў не звязана з даглядам за поўсцю, а фарміруецца пад уплывам сацыяльнага асяроддзя ў працэсе развіцця», — патлумачылі аўтары артыкула.

Навошта шымпанзэ фыркаюць, вычышчаючы чужую поўсць? Ці такім чынам яны выказваюць сваю брыдлівасць? Усё значна прасцей: на думку прыматолагаў, малпы выкарыстоўваюць падобныя рухі вуснаў у момант вынімання паразітаў з поўсці і тады, калі проста падаюць сігнал «пф-ф-ф». У выніку без мэты фыркаць падчас грумінгу стала выгадна, бо так увесь працэс цягнецца даўжэй.

Калі верыць даследчыкам, гук «пф-ф-ф» першапачаткова быў у рэпертуары шымпанзэ. У суродзічаў яны, відаць, вучацца таму, калі варта яго выкарыстоўваць. Магчыма, гэты працэс навучання нагадвае тое, як дзеці даведваюцца ў дарослых, у якіх выпадках дарэчна сказаць тое ці іншае слова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲