Долар пераадолеў псіхалагічную адзнаку
1- 10.11.2026, 13:30
Зноў па 3 рублі.
Беларуская валютна-фондавая біржа завяршыла таргі ў аўторак ростам амерыканскай, еўрапейскай і кітайскай валют. Расійскі рубель, наадварот, прасеў.
Долар прыбавіў 0,14% (0,43 капейкі) і каштаваў 3,0019 рубля. Такім чынам ён ізноў падняўся вышэй за псіхалагічную адзнаку ў 3 рублі: з 19 кастрычніка курс утрымліваўся ніжэй за гэты ўзровень.
Еўра падаражэў мацней за астатнія, на 0,54% (1,8 капейкі), і закрыўся на адзнацы 3,3707 рубля.
Юань вырас на 0,26% (1,18 капейкі): за 10 кітайскіх юаняў на таргах давалі 4,5069 рубля.
Расійская валюта патаннела на 0,36% (1,33 капейкі). Сто расійскіх рублёў ацанілі ў 3,6399 беларускага рубля.